Бацька і сын праваліліся пад лёд і патанулі на возеры ў Полацкім раёне

21.12.2020 / 10:24

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў нядзелю, 20 снежня.

Днём у МНС патэлефанаваў мужчына, які расказаў пра людзей, якія праваліліся пад лёд на возеры Шчаты ў Полацкім раёне, за 20 кіламетраў ад Полацка. Падысці і выратаваць іх мужчына не змог.

Ратавальнікі знайшлі і выцягнулі з вады целы загінулых. Імі апынуліся бацька і сын, 1948 і 1980 года нараджэння.

Як адзначылі для gorod214.by у полацкай міліцыі, гэта першая гібель на вадзе ў рэгіёне гэтай зімой.

Nashaniva.com