Гары Каспараў пра смерць мамы: Памёр мой самы вялікі чэмпіён, мой мудры дарадца

26.12.2020 / 11:40

Трынаццаты чэмпіён свету па шахматах Гары Каспараў паведаміў пра смерць сваёй маці Клары Каспаравай.

«З глыбокім смуткам паведамляю пра смерць маёй мамы, Клары Каспаравай. Мая ролевая мадэль, мой самы вялікі чэмпіён, мой мудры дарадца і самы моцны чалавек, якога я калі-небудзь ведаў. Я люблю цябе, мама», - напісаў Каспараў.

With great sorrow I share the news of the passing of my mother, Klara Shagenovna Kasparova. My role model, my greatest champion, my wise counsel, and the strongest person I will ever know. I love you, Mama. pic.twitter.com/GFgTcyUQBD

— Garry Kasparov (@Kasparov63) December 25, 2020

Гары Каспараў нарадзіўся ў Баку ў 1963 г. Яго прозвішча пры нараджэнні было Вайнштэйн. Тата Кім Вайнштэйн быў інжынерам-энергетыкам, мама Клара Шагенаўна Каспарава была інжынерам, спецыялістам па аўтаматыцы і тэлемеханіцы, у яе было армянскае паходжанне.

Бацькі навучылі сына гуляць у шахматы. У 12 гадоў тата памёр, і мама цалкам прысвяціла сябе шахматнай кар'еры сына. У 1975 г. яна памяняла прозвішча сына на Каспараў, бо палічыла, што шахматысту з яўрэйскім прозвішчам мог зашкодзіць антысемітызм у СССР.

Nashaniva.com