Навагодняя прабежка Дзядоў Марозаў скончылася хапуном

26.12.2020 / 16:29

У Мінску сёння адбылася навагодняя прабежка Дзядоў Марозаў з раздачай цукерак дзецям па шляху. Прычым без палітычных лозунгаў і сцягоў.

Аднак прыехалі чатыры бусы сілавікоў. У выніку скончылася разгонам і хапуном у раёне вуліц Васняцова і Райніса.

«Былі затрыманыя дзве ўдзельніцы прабежкі», — паведаміла чытачка.

Nashaniva.com