Цана біткойна ўзляцела да $34 тысяч

03.01.2021 / 10:04

Біткойн ізноў абнавіў максімум цаны — па звестках біржы Binance, кошт адной манеты на 08.30 складаў $34 102. За суткі рост цаны крыптавалюты склаў больш за 14%.

Увечары 2 студзеня біткойн пабіў чарговы рэкорд, перавысіўшы адзнаку ў $33 тысячы. Сутачны рост тады складаў 12%, за месяц — 70%, а за год BTC падаражэў у 4,6 раза.

Nashaniva.com