Дзяржпошліну для наведвання памежных зон і паласы адмянілі

05.01.2021 / 11:57

З 1 студзеня адменена дзяржпошліна для наведвання памежнай зоны і паласы, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

gpk.gov.by

Цяпер выдача пропускаў будзе ажыццяўляцца бясплатна для ўсіх.

У ведамстве нагадалі, што Дзяржпагранкамітэт планамерна прапаноўвае ініцыятывы па спрашчэнні ўмоў знаходжання ў прыграніччы. Так, у 2017 годзе адменена дзяржаўная пошліна за знаходжанне ў памежнай зоне для грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Беларусі. А у 2019 годзе адменена дзяржаўная пошліна за выдачу пропускаў у пагранічную зону для замежнікаў.