Gazeta Wyborcza першую старонку прысвяціла Беларусі ФОТАФАКТ

05.01.2021 / 13:09

Першая незалежная штодзённая газета посткамуністычнай Польшчы і адно з самых папулярных выданняў у краіне, Gazeta Wyborcza прысвяціла сённяшнюю перадавіцу падзеям у Беларусі.

На першай старонцы мы бачым узыход Віфлеемскай зоркі, стылізаваны пад нацыянальныя беларускія колеры. Заўтра праваслаўныя беларусы (гэта — колькасна большая канфесія) будуць адзначаць Каляды.

Nashaniva.com