Пасля Новага года гамяльчук забыўся, дзе пакінуў сына, і звярнуўся ў міліцыю

06.01.2021 / 17:20

1 студзеня, пасля святкавання Новага года, гамяльчук забыўся, дзе пакінуў свайго сына. Па дапамогу ён звярнуўся ў міліцыю.

Пасля прыезду міліцыянераў ён успомніў, што папрасіў суседку пасядзець з дзіцем. Там малога і знайшлі.

Дзіця адправілі ў прытулак, а з бацькам будзе разбірацца міліцыя і камісія па справах непаўналетніх.

Nashaniva.com