Снегапад у Мінску: на расчыстку горада выведзена больш за 620 снегаўборачных машын

08.01.2021 / 14:20

Снежная хваля накрыла сталіцу гэтай ноччу. У ноч з 7 на 8 студзеня ў сталіцу прыйшла сапраўдная зіма: тоны снегу на дарогах і тратуарах горада. Для бяспекі перамяшчэння камунальныя службы працавалі ноччу, працягваюць змагацца са снежнымі заваламі і днём, паведамляюць «Мінск-Навіны».

На дарогах задзейнічана 620 адзінак тэхнікі, для ачысткі тратуараў — каля 650 чалавек. Супрацоўнік «Гаррамаўтадара» заўважыў, што прыбраць увесь снег немагчыма, пакуль ён не скончыўся, а па прагнозах гэта адбудзецца толькі да вечара суботы.