У Магілёве на пераходзе МАЗ насмерць збіў жанчыну, пасля чаго пратараніў прыпынак

Аварыя адбылася ўдзень 14 студзеня.

14.01.2021 / 15:36

Кіроўца МАЗа рухаўся па вуліцы Чалюскінцаў. Пад'язджаючы да пешаходнага пераходу, ён праігнараваў мікрааўтобус, не скінуў хуткасць, у выніку чаго збіў жанчыну, што пераходзіла дарогу, паведамляе МУС.

Пасля гэтага грузавік выехаў на ходнікі і ўрэзаўся ў прыпынак грамадскага транспарту, дзе па шчаслівай выпадковасці ў момант ДТЗ нікога не было.

У выніку ДТЗ жанчына ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння.

Nashaniva.com