На ўнутраным кальцы МКАД сутыкнуліся тры легкавікі, у тым ліку і машына ДАІ

Патройнае ДТЗ адбылося на ўнутраным кальцы МКАД: сутыкнуліся Renault, Citroеn і Geely, які належаў ДАІ, паведамілі ў сталічнай ДАІ.

17.01.2021 / 09:27

Паводле папярэдняй інфармацыі, 40-гадовы кіроўца Renault ехаў па ўнутраным кальцы МКАД з боку Ігуменскага тракту ў напрамку вул. Сцябянёва, не ўлічыў умовы надвор'я і метэаралагічныя ўмовы і няправільна выбраў хуткасць руху, з-за чаго не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў патрульны аўтамабіль ДАІ Geely, экіпаж якога афармляў ДТЗ. Па інерцыі Geely зрушылася наперад і заехала ў Citroеn.

У выніку здарэння ніхто не пацярпеў.

Nashaniva.com