Беларусь і Расія дамовіліся аб цане транзіту нафты

Улады Беларусі і Расіі дамовіліся аб новай цане на транзіт расійскай нафты па нафтаправодзе «Дружба» праз беларускую тэрыторыю, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу.

22.01.2021 / 15:01

Тарыф на транзіт нафты будзе павышаны на 6,7 працэнта з 1 лютага. Раней Мінск прапаноўваў падвысіць цану на 24,5%.

Па цяперашніх правілах, у выпадку адсутнасці дамоўленасцей паміж бакамі цана павышаецца на прагнозны ўзровень інфляцыі ў Расіі (у 2021 годзе ён складае 3,7 працэнта) плюс тры працэнтныя пункты.