У Мазыры грузавік на пераездзе трапіў пад трамвай — і апынуўся ў канаве.

ДТЗ адбылося днём 28 студзеня прыкладна ў кіламетры ад Мазыра.

28.01.2021 / 13:33

vk.com

Кіроўцу трамвая заціснула ў кабіне, траўмы таксама атрымаў і кіроўца грузавіка, піша Tut.by.

Трамвай ездзіць па маршруце, які звязвае Мазыр з прамысловай зонай Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. Асноўныя яго пасажыры — работнікі НПЗ і жыхары прыгарадных населеных пунктаў.