У Санкт-Пецярбургу скандавалі «Далоў цара!», затрыманы рэпер Oxxxymiron

31.01.2021 / 13:30

У Санкт-Пецярбургу на акцыі ў падтрымку Аляксея Навальнага паліцэйскія і пратэстоўцы сталі ў ланцужок адзін насупраць аднаго, перадае «Дождь».

Людзі скандавалі: «Далоў цара!» і «Адпускай!» Пачаліся затрыманні, сілавікі ўжывалі дубінкі. Быў затрыманы і расійскі рэпер Мірон Фёдараў (Oxxxymiron), кліпы якога збіраюць дзясяткі мільёнаў праглядаў. Ён выйшаў на пратэсты ў свой дзень народзінаў за свабоду палітвязняў.

Nashaniva.com