Швецыя, Польшча і Германія абвясцілі пра высылку расійскіх дыпламатаў

08.02.2021 / 22:47

Улады Швецыі, Германіі і Польшчы прынялі рашэнне выслаць расійскіх дыпламатаў у адказ на аналагічныя дзеянні з боку Масквы.

Пра высылку расійскага дыпламата паведаміла міністр замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ.

Імёны высыланых са Швецыі, Польшчы і Германіі расійскіх дыпламатаў не называюцца.

У пятніцу, 5 лютага, Міністэрства замежных справаў Расіі паведаміла, што вышлюць з краіны трох супрацоўнікаў еўрапейскіх дыпмісій у сувязі з удзелам у акцыях пратэсту, якія прайшлі 23 студзеня ў розных гарадах Расіі, уключаючы Маскву. Гаворка ішла пра дыпламатаў з Германіі, Швецыі і Польшчы.

Nashaniva.com