Памерла гісторык Марыя Бяспалая

Памерла Марыя Бяспалая — прафесар, доктар гістарычных навук.

15.02.2021 / 13:03

Скрыншот БТ

Пра гэта паведамілі яе калегі.

Марыі Аркадзеўне Бяспалай было 72 гады. Яна выкладала ва Універсітэце культуры, з 2001 года была прарэктарам па навуковай працы. Даследавала эканамічнае і культурнае жыццё беларускай вёскі ў ХХ ст. Аўтарка кнігі «Эканамічнае і сацыякультурнае развіццё беларускай вёскі ў гады НЭПа (1921—1927)», навучальнага дапаможніка «Культурнае жыццё беларускай вёскі ў 1920-я гг.».

Калегі зазначаюць, што яна ўсе прадметы выкладала па-беларуску.