У аварыі на МКАД сутыкнуліся шэсць аўто, пацярпелі тры чалавекі

Буйная аварыя адбылася на МКАД днём 15 лютага, паведамляе ДАІ.

15.02.2021 / 22:24

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца аўтамабіля BMW рухаўся па вонкавым кальцы МКАД і каля развязкі з вул. Лейтэнанта Кіжаватава з-за няправільна абранай хуткасці пры перастройванні трапіў у некіраваны занос. У выніку адбылося сутыкненне з Mazda, якая ехала адначасова. Пасля гэтага BMW урэзаўся ў Ford, а далей у Peugeot і Mercedes Sprinter. Апошняе аўто ад удару адкінула ў грузавы «МАЗ».

Былі траўмаваныя кіроўца і пасажыр BMW, а таксама кіроўца Ford. Усіх пацярпелых даставілі ў медустанову. Аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Nashaniva.com