Уначы на праспекце Дзяржынскага «Форд» урэзаўся ў асвятляльную мачту

Здарэнне адбылося каля гадзіны ночы. 33-гадовы мужчына за рулём «Форда» рухаўся па праспекце Дзяржынскага з боку зав. Ізвознага ў кірунку плошчы Багушэвіча.

21.02.2021 / 09:54

ДАІ

Не справіўшыся з кіраваннем, мужчына выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў асвятляльную мачту, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

У выніку ДТЗ кіроўцу аўтамабіля «Форд» з траўмамі даставілі ў бальніцу.