Цягнікі, што ідуць з Беларусі ў Расію і назад, сталі спыняцца ў Оршы і Віцебску

Міжнароднае пасажырскае злучэнне паміж Беларуссю і Расіяй паэтапна аднаўляецца (рэйсы стартавалі 8 лютага). Цяпер на шляху руху цягнікоў вярнулі прыпынкі ў Віцебску і Оршы, паведамляюць «Мінск-Навіны».

21.02.2021 / 14:59

Прыпынак для пасадкі/высадкі пасажыраў на станцыі Орша — Цэнтральная дазволены фірмовым цягнікам Мінск — Масква і Калінінград — Масква.

Акрамя таго, цягнік Калінінград — Санкт-Пецярбург, адпраўленнем з Санкт-Пецярбурга з 22 лютага, а з Калінінграда з 24 лютага будзе рабіць прыпынак для пасадкі/высадкі пасажыраў на станцыі Віцебск.

А цягнік Калінінград — Адлер — адпраўленнем з Калінінграда з 22 лютага, а з Адлера з 25 лютага 2021 года — будзе спыняцца на станцыях Мінск-Пасажырскі і Орша-Цэнтральная.

Nashaniva.com