Пад Мінскам затрымалі людзей, якія хацелі сфатаграфавацца са сцягамі

Днём 21 лютага каля звалкі ў мікрараёне Чыжоўка з'явіўся АМАП. Падчас затрымання двое 33-гадовых мужчын і дзве дзяўчыны (21 і 26 гадоў) паспрабавалі схавацца ў лесе. У выніку іх даставілі ў Ленінскае РУУС Мінска для разбору, паведамляе МУС.

22.02.2021 / 21:28

Затрыманыя распавялі, што мелі намер праехаць па горадзе з бчб-сцягамі і залепленымі нумарамі, а таксама зрабіць фатаграфіі і відэаролік.

Усе ўдзельнікі перфомансу прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Траім затрыманым суд прызначыў пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту, адна дзяўчына аштрафаваная.

Nashaniva.com