ІТ-кампанія Andersen перанесла штаб-кватэру з Мінска ў Кіеў

Dev.by заўважыў, што на сайце кампаніі Andersen у якасці галоўнага офіса ўказаны кіеўскі (раней такім лічыўся офіс у Мінску), а таксама адкрытыя вакансіі для распрацоўшчыкаў у Кракаве. У Andersen пракаментавалі.

23.02.2021 / 14:09

dev.by

«Штаб-кватэра для нас — гэта досыць фармальнае паняцце. Унутры кампаніі мы лічым, што офісы раўнапраўныя. Кіеў указалі больш для спакою кліентаў.

У Кракаве Офіс распрацоўкі з'явіўся пару месяцаў таму, але пакуль зусім невялікі — арандуем каворкінг. Пакуль што там працуюць толькі мясцовыя, але ў перспектыве будуць рэлакейты з іншых нашых офісаў», — паведамілі dev.by у кампаніі.

Па словах прадстаўнікоў Andersen, фармальны перанос штаб-кватэры з Мінска ў Кіеў адбыўся каля трох месяцаў таму. У Беларусі ў Andersen працуе больш за 500 супрацоўнікаў.

За апошнія паўгода мінімум 15 беларускіх ІТ-кампаній адкрылі офісы ва Украіне, Польшчы і Літве. Сярод іх EPAM, Wargaming, Flo, Godel Technologies.