Аліеў пракаментаваў пратэсты ў Арменіі

Супрацьстаянне прэм'ер-міністра і вайскоўцаў у Арменіі і пратэсты, якія там праходзяць, — унутраная справа Ерэвана.

26.02.2021 / 11:40

Так лічыць прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў. Пра гэта ён паведаміў падчас прэс-канферэнцыі, паведамляе Haqqin.az.

«Гэта ўнутраная справа краіны», — сказаў Аліеў. Па яго словах, у сітуацыі вінавата і былое, і цяперашняе кіраўніцтва краіны.

Nashaniva.com