Пуцін: Інтэрнэт здольны разбурыць грамадства знутры

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін мяркуе, што інтэрнэт павінен падпарадкоўвацца маральным законам, інакш грамадства будзе разбурацца знутры, паведамляе ТАСС.

04.03.2021 / 15:49

ТАСС

Такую думку кіраўнік Расіі выказаў у чацвер на сустрэчы з удзельнікамі агульнарасійскай акцыі ўзаемадапамогі «Мы разам».

«У нас шмат было дыскусій з нагоды пэўных абмежаванняў у інтэрнэце, але інтэрнэт ужо пракраўся ва ўсе сферы нашага жыцця і па вялікім рахунку ён павінен усё ж такі падпарадкоўвацца нават не проста фармальным законам, юрыдычным правілам, але і маральным законам грамадства, у якім мы жывём», — адзначыў Пуцін. «Інакш гэта грамадства будзе разбурацца знутры», — падкрэсліў ён.