Кіраўнік МЗС Літвы: Хутчэй пекла замёрзне, чым мы будзем разглядаць патрабаванні аб выдачы Ціханоўскай

Габрыэлюс Ландсбергіс заявіў, што Літва не мае намеру разглядаць просьбу Генпракуратуры Беларусі аб выдачы былога кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.

05.03.2021 / 13:20

Ландсбергіс акцэнтуе, што «Літва была і будзе той каменнай сцяной, за якой знойдуць прытулак усе дэмакратычныя сілы, якія пераследуюцца рэжымамі».

«Таму ўсе, хто знайшоў прытулак у Літве, могуць адчуваць сябе ў бяспецы, яны не будуць перададзеныя рэжымам — ні за сваю барацьбу за дэмакратыю, ні за свабоду слова або веравызнання. А беларускаму рэжыму мы можам сказаць — хутчэй пекла замёрзне, чым мы пачнём разглядаць вашыя патрабаванні», — сказаў Г. Ландсбергіс.