Банк развіцця ўзначаліць Аляксандр Ягораў

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка прадставіў калектыву Банка развіцця новага старшыню праўлення Аляксандра Ягорава, піша БелТА.

05.03.2021 / 15:33

Аляксандр Ягораў (у цэнтры). Фота з сайта БелТА

«Назіральная рада банка прыняла рашэнне аб прызначэнні Аляксандра Ягорава на пасаду старшыні праўлення. Прызначэнне ўзгоднена з кіраўніком дзяржавы», — сказаў Раман Галоўчанка.

З 9 сакавіка Аляксандр Ягораў прыступіць да выканання сваіх абавязкаў. Раней ён займаў пасаду намесніка старшыні праўлення Беларусбанка.

Банк развіцця ўзначальваў Андрэй Жышкевіч.