У сакавіку пад Асіповічамі пройдуць вучэнні расійскіх і беларускіх дэсантнікаў

Два сумесныя расійска-беларускія тактычныя вучэнні паветрана-дэсантных войскаў Расіі і сіл спецыяльных аперацый узброеных сіл Беларусі пройдуць у сакавіку, паведамляе Мінабароны Расіі.

07.03.2021 / 09:24

Першыя ў 2021 годзе сумесныя расійска-беларускія тактычныя вучэнні пройдуць у перыяд з 9 да 20 сакавіка на палігоне «Паліўна» ва Ульянаўскай вобласці. Вучэнні будуць праведзены пад кіраўніцтвам камандзіра Ульянаўскага асобнага гвардзейскага дэсантна-штурмавога злучэння палкоўніка Уладзіміра Селіверстава і прысвечаны міратворчай тэматыцы.

Усяго ў вучэнні будзе задзейнічана больш за 400 вайскоўцаў і каля 100 адзінак баявой і спецыяльнай тэхнікі Ульянаўскага злучэння, ад беларускага боку больш за 80 вайскоўцаў асобнага гвардзейскага дэсантна-штурмавога злучэння сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусь, дыслакаванага ў Брэсце.

Акрамя таго ў вучэннях будуць задзейнічаны 2 ударныя верталёты Мі-24 і 6 транспартна-баявых верталётаў Мі-8АМТШ Цэнтральнай ваеннай акругі.

Паралельна ў перыяд з 15 па 27 сакавіка на палігоне «Асіповіцкі» ў Мінскай вобласці пройдзе сумеснае беларуска-расійскае тактычнае вучэнне. Падраздзяленні расійскіх і беларускіх дэсантнікаў адпрацуюць сумесныя спецыяльныя дзеянні ўзмоцненага парашутна-дэсантнага батальёна па абароне і наступленні днём і ноччу.

Ад Расійскай Федэрацыі ў вучэнні возьме ўдзел каля 90 вайскоўцаў гвардзейскага Чарнаморскага дэсантна-штурмавога палка Пскоўскага гвардзейскага злучэння ВДВ, ад ССА ўзброеных сіл Беларусі — больш за 400 чалавек асабовага складу і каля 100 адзінак баявой і спецыяльнай тэхнікі Віцебскага асобнага гвардзейскага паветрана-дэсантнага злучэння.

Nashaniva.com