Чатыры ўдзельнікі вераснёвай акцыі ў Гродне атрымалі ад 3 да 3,5 гадоў хіміі

10 сакавіка ў судзе Ленінскага раёна Гродна завяршыўся судовы працэс у дачыненні да пяці гродзенцаў, якіх вінавацілі адразу па двух артыкулах крымінальнага кодэкса за ўдзел у акцыі пратэсту шостага верасня: па арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і па арт. 364 КК (гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі), паведамляюць праваабаронцы.

10.03.2021 / 18:24

На прысудзе прысутнічалі чатыры абвінавачаныя, паколькі пяты — Аляксандр Якубоўскі — падчас судовага разгляду знік і быў абвешчаны ў вышук.

Пракурор патрабавала пазбавіць абвінавачаных волі тэрмінамі ад 1,5 да 2,5 гадоў калоніі. Але суддзя Ганна Лявусік прызначыла больш мяккае пакаранне — абмежаванне волі («хімія»). Яна прысудзіла наступныя тэрміны «хіміі»:

Усе абвінавачаныя віны не прызналі, прысуд лічаць незаконным і плануюць яго абскарджваць. Да апеляцыі яны застаюцца на волі пад падпіскай аб нявыездзе.