На Міжнароднай касмічнай станцыі з дапамогай чаінак выявілі магчымае месца ўцечкі паветра

Экіпаж Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС) з дапамогай чаінак выявіў магчымае месца ўцечкі паветра ў расійскім модулі «Зорка».

17.03.2021 / 09:38

Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на перамовы касманаўтаў з Зямлёй, якія транслюе NASA.

Калі на МКС зафіксавалі ўцечку, спецыялісты Цэнтра кіравання палётамі (ЦКП) параілі касманаўтам рассыпаць у бязважкасці гарбату. І мноства чаінак сабралася каля аднаго з трох магчымых месцаў уцечкі.

Расколіну даўжынёй 22 мм і шырынёй 0,1 мм даследавалі з дапамогай мікраскопа, а затым замазалі спецыяльным герметыкам і заклеілі фтарапластавай плёнкай.

Nashaniva.com