Кароткачасовы снег і парывісты вецер: надвор'е на 19-21 сакавіка

18.03.2021 / 11:30

У пятніцу — кароткачасовы снег, мокры снег, галалёдзіца. Ноччу -1..-7°С, днём 0..+6°С. У Мінску снег і каля нуля.

У суботу без ападкаў. Вецер паўночны, днём заходні, умераны. Уначы -3..-9°С, днём 0..+5°С. У Мінску каля нуля.

21 сакавіка, у нядзелю, пераважна без ападкаў. Вецер заходні, парывісты, раніцай і днём у асобных раёнах моцны, парывісты. Уначы -3..-8°С, днём -1..+6°С.