На плошчы Ванеева аўтамабіль урэзаўся ў тралейбус — чацвёра пацярпелых

Вечарам у аўторак на плошчы Ванеева ў Мінску адбылася аварыя з удзелам тралейбуса — чацвёра пацярпелых, паведамляе ДАІ.

24.03.2021 / 07:42

ДАІ

Кіроўца «Рэно» рухаўся па Партызанскім праспекце, на кругавым скрыжаванні плошчы Ванеева праехаў на забараняльны сігнал святлафора і сутыкнуўся з тралейбусам. Ад удару «Рэно» адкінула ў «Шэўрале», які рухаўся ззаду тралейбуса.

У выніку ДТЗ траўмы атрымалі кіроўца «Рэно» і трое яго пасажыраў, сярод якіх двое непаўналетніх.

Іх даставілі ў бальніцу.