У аўтобуса №100 крыху зменяць маршрут

Пра гэта паведамляе «Сталічны транспарт і сувязь».

24.03.2021 / 11:08

На разваротным коле на Аэрадромнай з 28 сакавіка зменіцца схема руху аўтобусаў № 100 «ДС Славінскага — Стары аэрапорт». Гэта звязана з рэканструкцыяй вуліцы і забаронай руху грамадскага транспарту на ўчастку.

У напрамку старога аэрапорта аўтобусы паедуць па вуліцы Чкалава з паваротам направа на вуліцу Аэрадромная. У напрамку дыспетчарскай станцыі «Славінскага» — па вуліцах Аэрадромная, Брылеўская (з прыпынкам «Караткевіча») і далей па маршруце.