Паглядзіце, што ў МУС называюць «зняслаўленнем помніка» ВІДЭА

30.03.2021 / 17:44

Затрыманая мінчанка, якая, як сцвярджаюць сілавікі, «здзейсніла зняслаўленне помніка».

Супрацоўнікі крымінальнай міліцыі Партызанскага РУУС Мінска ў інтэрнэце знайшлі відэаролік. На відэа дзяўчына сядзіць на мармуровай пліце манумента Перамогі ля Вечнага агню.

Відэа размешчана 25 сакавіка.

Матэрыялы праверкі па гэтым факце перадалі ў Партызанскі РАСК.

Nashaniva.com