Сіноптыкі анансавалі пахаладанне ў наступныя дні. З мокрым снегам

01.04.2021 / 11:43

У ноч на 2 красавіка на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Вецер будзе паўночны, месцамі парывісты.

Уначы -2..+4°С, днём +4..+10°С. У Мінску максімум да +8°С.

У суботу, 3 красавіка, надвор'е ў краіне будзе вызначаць атмасферны фронт з тэрыторыі Паўночнай Еўропы. Чакаюцца мокры снег і дождж. Ноччу -5..+2°С, днём +4..+10°С. У Мінску да +6°С, магчымы мокры снег.

На першы Вялікдзень, 4 красавіка, месцамі кароткачасовы мокры снег. Уначы -6..+1°С, днём +5..+10°С. У Мінску да +6°С.

Nashaniva.com