У Клімавіцкім раёне ад укусу шалёнага ката памёр 34‑гадовы мужчына

16.06.2009 / 11:18

Як паведамілі БелаПАН у МНС Беларусі, мужчына памёр у бальніцы 2 чэрвеня. Вынікі экспертызы сталі вядомы 15 чэрвеня. Яна паказала, што прычынай смерці быў параліч у выніку заражэння шаленствам пасля ўкусу ката.

БелаПАН