У Мінск прыехаў віцэ-прэм'ер Расіі

03.04.2021 / 17:24

Расійская дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні ўрада Аляксеем Аверчуком прыбыла ў Мінск, паведамляе БелТА.

У рамках візіту адбылася сустрэча першага намесніка прэм'ер-міністра Мікалая Снапкова з Аляксеем Аверчуком. Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.

Паведамляецца, што сустрэча адбылася ў рамках святкавання 25-годдзя з дня падпісання Беларуссю і Расіяй Дагавора аб утварэнні супольнасці Беларусі і Расіі (2 красавіка 1996 года).