У сераду — мокры снег і дождж

7 красавіка на большай частцы краіны пройдуць ападкі (мокры снег, дождж).

06.04.2021 / 11:43

Ноччу і раніцай месцамі па Гомельшчыне — моцныя ападкі, у асноўным мокры снег, у асобных раёнах — наліпанне мокрага снегу.

Уначы ад мінус 3 да +3. Удзень да +9. У Мінску да +7.

Nashaniva.com