Бела-чырвоны маяк у маладзечанскім арт-двары зафарбавалі чырвона-зялёным колерам ФОТА
У ліпені 2020 года адбылося адкрыццё арт-двара Галерэя. Гэты двор размешчаны каля дома №1 па вуліцы Францыска Скарыны ў Маладзечне, паведамляе «Рэгіянальная газета».
15.04.2021 / 14:53
Якой была арыгінальная карціна і як выглядае цяпер. Фота злева — Міхаіла Маржэўскага, kraj.by
Жыхары па сваёй ініцыятыве размалявалі дзверы пад’ездаў рознымі карцінамі. Працавалі над афармленнем розныя мастакі, у тым ліку Базіната.
Сёння заўважылі, што маяк у белых і чырвоных танах зафарбавалі чырвонай і зялёнай фарбай. Хто гэта зрабіў і ў чыім уяўленні маякі выглядаюць такім чынам, пакуль невядома.