Ля берагоў Інданезіі знікла падводная лодка. На яе борце былі 53 чалавекі

Вайскова-марскія сілы Інданезіі вядуць пошукі падводнай лодкі KRI Nanggala-402, зніклай падчас вучэнняў ля берагоў Балі, паведамляе meduza.io са спасылкай на Reuters.

21.04.2021 / 15:00

Экіпаж перастаў выходзіць на сувязь 21 красавіка пасля трэніровачнага запуску тарпед прыкладна за 60 міль (96 кіламетраў) на поўнач ад вострава. На борце падводнай лодкі знаходзіліся 53 чалавекі.

⚠️⚠️
Indonesian Navy #TNIAL Type-209 Submarine KRI Nanggala (402) is reported missing in waters north of Bali after it missed a radio check-in

The sub supposed to conduct a live-fire torpedo exercise this week around the waters https://t.co/eqOaT40xpphttps://t.co/QtLMHgmSpB pic.twitter.com/CENd20WCbq

— JATOSINT (@Jatosint) April 21, 2021

Інданезійскія вайскоўцы папрасілі дапамогі ў пошукава-выратавальнай аперацыі ў Аўстраліі і Сінгапура.