З 1 мая крыху падрасце бюджэт пражытачнага мінімуму

БПМ у сярэднім на душу насельніцтва павялічаць да 273,28 (цяпер — 262,87 рубля). Гэта прадугледжана пастановай Мінпрацы ад 21 красавіка № 28, піша Tut.by.

28.04.2021 / 10:44

Новы памер БПМ будзе дзейнічаць да канца ліпеня.

Да памеру бюджэту пражытачнага мінімуму прывязаныя ў тым ліку мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, некаторыя дапамогі на дзяцей, надбаўкі, дабаўкі да пенсій і даплаты беларусам ва ўзросце ад 75 гадоў, а таксама дапамогі па доглядзе за інвалідам I групы альбо за чалавекам, які дасягнуў 80-гадовага ўзросту.