Жыхару Пухавіцкага раёна далі два гады калоніі за нацягнуты дрот паміж рэйкамі

Справа разглядалася ў судзе Пухавіцкага раёна.

28.04.2021 / 11:27

Сяргея Розума абвінавацілі ў тым, што ён «наўмысна прымацаваў металічны дрот паміж дзвюма чыгуначнымі рэйкамі, гэта было ў Пухавіцкім раёне, праз абмотванне яго вакол рэек».

Гэтымі дзеяннямі ён прычыніў шкоду беларускай чыгунцы на 7 рублёў 67 капеек.

Мужчыну знайшлі па слядах на снезе — яны вялі ад месца злачынства да дому бацькоў абвінавачанага.

Пракурор сказала, што палітычны матыў яго дзеянняў даказаны тым, што Розум знаходзіцца ў базе «Беспарадкі»,

дзе зафіксавана, што ён на пікетах у падтрымку Ціханоўскай негатыўна выказваўся ў адрас дзеючай улады, а таксама перапіскай з жонкай, паведамляюць праваабаронцы.

Nashaniva.com