Мінэнерга пракаментавала сітуацыю з «узломам сайта» БелАЭС: Гэта была фішынгавая старонка

25 красавіка з'явілася інфармацыя, што сайт БелАЭС узламаны, а там размешчана паcланне-папярэджанне аб небяспечнасці станцыі.

28.04.2021 / 12:06

Мінэнерга сёння ў сваім тэлеграм-канале паведаміла: праблемы з доступам на афіцыйны сайт БелАЭС паўсталі праз падмену IP-адраса.

«Для ўкіду недакладнай інфармацыі зламыснікі стварылі фішынгавую старонку з атрыбутамі сайта БелАЭС, куды перанакіроўваліся карыстальнікі сайта станцыі, — адзначаецца ў паведамленні. — А праца афіцыйнага сайта БелАЭС не парушалася».

Па факце выяўлення падмены IP-адраса фішынгавая старонка была заблакаваная. Высвятляюцца датычныя да інцыдэнту асобы.

Мінэнерга дадае, што ў сувязі з тым, што сайт БелАЭС не размешчаны на серверах станцыі, інцыдэнт не нясе пагрозы для яе інфармацыйных сістэм.

Nashaniva.com