З 4 мая зноў даражэе аўтамабільнае паліва

З 4 мая ў Беларусі рознічныя цэны на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін павялічацца на 1 капейку, паведамілі ў «Белнафтахіме».

03.05.2021 / 18:34

Цана 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 83 капейкі, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 93 капейкі, АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 15 капеек, дызель — 1 рубель 93 капейкі.

Апошні раз цэны павышалі тыдзень таму — 27 красавіка.

Nashaniva.com