Жыхар Баранавіч пакінуў запіс пра Лукашэнку ў кнізе скаргаў — і трапіў пад крыміналку

20 лістапада 2020 на мясцовай АЗС мужчына пакінуў у кнізе заўваг і прапаноў запіс, дзе «абразіў кіраўніка дзяржавы». Следства завершанае, Баранавіцкая міжраённая пракуратура накіравала крымінальную справу ў суд.

12.05.2021 / 16:49

Згодна з матэрыяламі справы, п'яны мужчына 20 лістапада 2020 года зрабіў запіс у кнізе заўваг і прапаноў АЗС «Беларуснафта», у якой нібыта абразіў Лукашэнку.

Сваю віну мужчына прызнаў у поўным аб'ёме.

Nashaniva.com