У наступныя дні таксама будзе ісці дождж
Аднак зноў стане цяплей.
13.05.2021 / 12:15
Фота Надзеі Бужан
У пятніцу на большай частцы тэрыторыі краіны — дажджы. Днём месцамі навальніцы, паведамляе Белгідрамет.
Ноччу +7..+13, днём +15..+21, на паўднёвым усходзе да +23. У Мінску да +18.
У суботу, 15 мая, кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы. Ноччу +7..+12, днём +16..+21. У Мінску да +19.
16 мая, у нядзелю, аналагічнае надвор'е. Днём +18..+25. У Мінску да +20.