Мінздароўя: За суткі 1378 выпадкаў каранавіруса

Мінздароўя паведамляе, што за суткі зарэгістравана 1378 выпадкаў каранавіруса, а выпісана 1303 чалавекі.

19.05.2021 / 13:20

Учора было 1179 выпадкаў.

З пачатку пандэміі зарэгістраваныя 380 089 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 370 135 пацыентаў.

За ўвесь час памерлі 2732 чалавекі.

За мінулыя суткі выканана 20 219 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 6 133 343 тэсты.

Nashaniva.com