Ігару Банцару пакінулі прысуд у сіле — паўтара года «хіміі»

У абласным судзе Гродна разгледзелі апеляцыю на прысуд музыканту і актывісту Ігару Банцару. Судовая калегія пакінула прысуд без змен.

20.05.2021 / 15:44

hrodna.life

Ігар у апеляцыйнай скарзе прасіў адмяніць прысуд і спыніць вытворчасць па справе.

Таксама Ігар пералічыў у скарзе свае захворванні — у тым ліку гепатыт і праблемы з гастраэнтэралогіяй пасля сухой галадоўкі. На яго думку, знаходжанне ў папраўчай установе пагоршыць ягоны стан.

Нагадаем, музыку абвінавацілі ў хуліганстве, «здзейсненым з асаблівым цынізмам» за тое, што ён танцаваў без нагавіц перад міліцэйскім аўтамабілем. 19 сакавіка Ленінскі суд прысудзіў яму 1,5 года хіміі.

«Калі б нешта спрабаваў есці, гэта ўжо б даўно стала вядома». Пасля вызвалення Банцар расказаў пра сваю сухую галадоўку

Nashaniva.com