У Слонімскім раёне мужчына пасварыўся з суседам і застрэліў яго з паляўнічай стрэльбы

Раніцай 20 мая паступіла паведамленне аб смерці 41-гадовага мужчыны ў в. Чамяры.

21.05.2021 / 11:35

Высветлілася, што вечарам 19 мая мужчына прыйшоў дадому да свайго знаёмага.

У ходзе канфлікту 66-гадовы гаспадар дома ўзяў паляўнічую стрэльбу і стрэліў у галаву госцю, той памёр на месцы, паведамляе СК.

Заведзена крымінальная справа.

СК

Nashaniva.com