Генпракуратура выставіла Статкевічу і фігурантам ягонай справы пазоў на 3 мільёны рублёў

Мікола Статкевіч паведаміў жонцы ў лісце, што Генеральная пракуратура выставіла яму і астатнім фігурантам яго справы пазоў на 3,078 мільёна рублёў, напісала Марына Адамовіч у сваім фэйсбуку.

21.05.2021 / 16:00

Мікалая Статкевіча, Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка, Арцёма Сакава, Дзмітрыя Папова і Уладзіміра Цыгановіча будуць судзіць у Гомелі, іх абвінавачваюць у «арганізацыі беспарадкаў у Беларусі ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў 2020 года».