На саміце ЕС сёння абмяркуюць інцыдэнт з самалётам Ryanair

Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў ЕC збяруцца ў панядзелак у Брусэлі на першым са снежня мінулага года двухдзённым вочным саміце ў Брусэлі.

24.05.2021 / 08:13

Delfi.lt

Саміт быў пазапланава скліканы старшынёй Еўрарады Шарлем Мішэлем для стратэгічнага абмеркавання адносін з Расіяй.

Аднак у планы першага дня сустрэчы ўключаны інцыдэнт з экстраннай пасадкай у Мінску самалёта кампаніі Ryanair, які, па словах Мішэля, «без наступстваў не застанецца».

Больш за тое, як паведаміў прадстаўнік Еўрарады Барэнд Лейтс, лідары маюць намер абмеркаваць магчымыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі праз гэты інцыдэнт, дадае ТАСС.