Самалёт Lufthansa Мінск — Франкфурт вылецеў з аэрапорта

24.05.2021 / 16:39

Самалёт Lufthansa Мінск — Франкфурт вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск пасля паўторнага дагляду ў 16.15.

Паведамленне пра пагрозу тэракта не пацвердзілася, растлумачылі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Нагадаем, рэйс павінен быў вылецець у 14.20, але пасажыраў адправілі на паўторны дагляд.

Нацыянальны аэрапорт працуе ў штатным рэжыме, удакладнілі ў прэс-службе.

Nashaniva.com