Мінздароўя: За суткі 1216 выпадкаў каранавіруса

Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў краіне зарэгістравана 1216 выпадкаў каранавіруса, а выпісана 1412 пацыентаў.

27.05.2021 / 14:18

З пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 390 203 чалавекі са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 380 677.

За ўвесь час памерлі 2 811 чалавек.

За мінулыя суткі выканана 18 854 тэсты (за ўвесь час 6 268 554 тэсты).

Мінздароўя таксама паведамляе, што атрымалі першую дозу вакцыны 475,9 тыс. чалавек, больш за 292,3 тыс. чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі.